За 25 гадоў дзяцей у Беларусі стала менш больш як на чвэрць

30 траўня, Позірк. На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 1 млн 764 тыс. 309 дзяцей — гэта на 26,2% менш, чым было на пачатак 2000-га (2.391.869), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Віцебскай вобласці — зніжэнне на 39,8% (з 313.095 да 188.613). Далей ідуць Магілёўская вобласць — на 35% (з 287.404 да 186.714), Гродзенская — на 30,4% (з 285.521 да 198.774), Гомельская — на 28,9% (з 374.056 да 266.023), Брэсцкая — на 25,9% (з 374.722 да 277.778), Мінская — на 23,5% (з 373.188 да 285.391), Мінск — на 6% (з 383.883 да 361.016).
За названы перыяд насельніцтва Беларусі зменшылася на 8,9% (з 10.002.535 да 9.109.280). Доля дзяцей у колькасці насельніцтва знізілася за чвэрць стагоддзя на 4,5 працэнтнага пункта (з 23,9% да 19,4%).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+