Мінск 04:53

Колькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн

Крыніца: belarusbank.by

1 чэрвеня, Позірк. Колькасць выпушчаных банкамі плацежных карт павялічылася ў Беларусі за 12 месяцаў на 2,1% (з 19.087.554 на 1 красавіка 2024-га да 19.482.820 на 1 красавіка 2025-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Вырасла таксама колькасць аб’ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры, якія абслугоўваюць трымальнікаў картак: арганізацый гандлю (сэрвісу) — на 17,7% (з 152.770 да 179.761), плацежных тэрміналаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу) — на 21,3% (з 209.230 да 253.861), банкаматаў — на 4% (з 4.136 да 4.303), пунктаў выдачы наяўных грошай — на 0,4% (з 2.451 да 2.460); інфакіёскаў стала менш на 8,7% (з 1.922 да 1.755).

На 1 студзеня 2015 года ў абарачэнні ў Беларусі знаходзілася 12 млн 343,1 тыс. карт, 1 студзеня 2020-га — 15,528 млн, 1 студзеня 2025-га — 19 млн 370,1 тыс.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: