Колькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн

1 чэрвеня, Позірк. Колькасць выпушчаных банкамі плацежных карт павялічылася ў Беларусі за 12 месяцаў на 2,1% (з 19.087.554 на 1 красавіка 2024-га да 19.482.820 на 1 красавіка 2025-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Вырасла таксама колькасць аб’ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры, якія абслугоўваюць трымальнікаў картак: арганізацый гандлю (сэрвісу) — на 17,7% (з 152.770 да 179.761), плацежных тэрміналаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу) — на 21,3% (з 209.230 да 253.861), банкаматаў — на 4% (з 4.136 да 4.303), пунктаў выдачы наяўных грошай — на 0,4% (з 2.451 да 2.460); інфакіёскаў стала менш на 8,7% (з 1.922 да 1.755).
На 1 студзеня 2015 года ў абарачэнні ў Беларусі знаходзілася 12 млн 343,1 тыс. карт, 1 студзеня 2020-га — 15,528 млн, 1 студзеня 2025-га — 19 млн 370,1 тыс.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 700 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваШтучны інтэлект дазваляе брацца за пацыентаў, якім раней адмаўлялі ў лячэнні — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

