Мінск 21:20

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў чатырох абласцях, чакаюцца навальніцы і ліўні

26 ліпеня, Позірк. У чатырох абласцях Беларусі на 27 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гаворка пра Брэсцкую, Гродзенскую, Мінскую і Гомельскую вобласці.

Са спасылкай на Белгідрамет паведамляецца, што 27 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні.

Максімальная тэмпература паветра складзе ад 27 градусаў па захадзе да 31 па паўднёвым усходзе краіны.

МНС папярэдзіла, што праз непагадзь магчымыя парушэнні электразабеспячэння, узнікненне прыродных пажараў, падтапленне дамоў, гібель людзей на вадзе і інш.

Ведамства традыцыйна заклікала грамадзян і кіраўнікоў арганізацый прыняць меры засцярогі ў сувязі з непагаддзю.

Падзяліцца: