Другі энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі для “правядзення дыягнастычных мерапрыемстваў”

26 ліпеня, Позірк. Пра адключэнне ад сеткі другога энергаблока паведаміла 26 ліпеня Беларуская АЭС.
Адключэнне праведзена персаналам станцыі, гэта зроблена “для правядзення дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання”, гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што ў сувязі з адключэннем “радыяцыйны фон не змяніўся”, электразабеспячэнне спажыўцоў “не парушана”.
“Пасля завяршэння работ энергаблок будзе ўключаны ў сетку”, — адзначае БелАЭС.
Энергаблокі станцыі час ад часу адключаюцца ад сеткі па розных прычынах. Папярэдні раз — 27 красавіка 2026 года — адключаўся першы энергаблок, гэта тлумачылася “прафілактычнымі працамі на абсталяванні”. Аб’ект не выдаваў электрычнасць у энергасістэму 10 дзён.
Збудаванне Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У лістападзе 2025 года стала вядома, што ўлады маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах).
Пры гэтым яны не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



