Замежнік затрыманы за хабар супрацоўніку ДАІ, яму пагражае пазбаўленне волі і дэпартацыя — МУС

25 ліпеня, Позірк. За дачу хабару затрыманы 38-гадовы замежнік, вынікае з заявы начальніка ўпраўлення па Гродзенскай вобласці галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) Міністэрства ўнутраных спраў Сяргея Палудня.
“Інспектары міжраённага аддзела ДАІ Слонімскага РАУС за парушэнне правілаў абгону спынілі аўтамабіль “Форд”, — сказаў міліцыянер (паводле відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС). — За стырном быў 38-гадовы грамадзянін адной з краін Заходняй Еўропы. Даведаўшыся, што за гэтае парушэнне ПДР прадугледжанае пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да аднаго года, замежнік паспрабаваў вырашыць пытанне на месцы. Ён прапанаваў супрацоўніку міліцыі хабар”.
“Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні пра крымінальную адказнасць, мужчына настаяў на сваім і паклаў грошы на прыборную панэль службовага аўто. Пасля гэтага парушальнік быў затрыманы”, — дадаў Палудзень. Прэс-служба МУС у тэксце, які суправаджае відэакаментарый, звярнула ўвагу на тое, што замежнік “добра валодае рускай мовай і зразумеў сутнасць размовы”. Гэта ж пацвярджае апублікаваны запіс відэарэгістратара з міліцэйскай машыны.
Начальнік рэгіянальнага ўпраўлення ГУУБ нагадаў, што “спроба подкупу службовай асобы пры выкананні абавязкаў — гэта злачынства”. “Спрабуючы пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, кіроўца здзейсніў цяжкую правіну, за якую цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі”, — падкрэсліў ён.
Прэс-служба МУС адзначыла, што ў дачыненні да замежніка распачатая крымінальная справа, апрача пазбаўлення волі яму пагражае дэпартацыя.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,5 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля апраўдальных прысудаў па крымінальных справах склала ў першым паўгоддзі 0,12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



