Рассельгаснагляд не даў увезці з Беларусі партыю ялавічыны без дакументаў
24 ліпеня, Позірк. Аб затрыманні каля 1 тоны ялавічыны, якая ўвозілася з Беларусі, паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Пры аглядзе аўтамабіля, які перавозіў груз, былі выяўленыя “грубыя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў“, гаворыцца ў паведамленні. Удакладняецца, што мяса перавозілася без ветэрынарных і таварасуправаджальных дакументаў, на прадукцыі адсутнічалі кляймы ветэрынарна-санітарнай экспертызы. Акрамя таго, перавозчык “не змог назваць ні адпраўніка, ні атрымальніка грузу“.
Рассельгаснагляд праводзіць праверку “абставінаў незаконнага перамяшчэння падкантрольнай прадукцыі”. Узоры мяса накіраваны на лабараторныя даследаванні. Пасля атрымання вынікаў экспертызы будзе прынята рашэнне пра лёс грузу.

- Эканоміка
- ГрамадстваДоля апраўдальных прысудаў па крымінальных справах склала ў першым паўгоддзі 0,12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


