Мінск 19:18

Работа па прыцягненні на беларускі рынак працы грамадзян Пакістана набыла “больш сістэмны характар”, заяўляе МЗС

Будынак МЗС у Мінску
Ілюстрацыйнае фота: МЗС

24 ліпеня, Позірк. Аб сустрэчы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Ірана і Пакістана паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Перамовы прайшлі 24 ліпеня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан) на палях пасяджэння Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Адзначаецца, што на сустрэчы Рыжанкова з кіраўніком іранскага МЗС Абасам Аракчы пацверджаная “прыхільнасць усім дамоўленасцям, дасягнутым падчас узаемных візітаў прэзідэнтаў Беларусі і Ірана”.

Беларускі бок, як паведамляецца, “выказаў нязменную падтрымку Ірану ў абароне яго нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы”.

Міністры таксама абмеркавалі “перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, а таксама зверылі графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях”.

На сустрэчы з пакістанскім міністрам Мухамадам Ісхакам Дарам Рыжанкоў, як заяўлена, “высока ацаніў канструктыўную ролю Пакістана ў вырашэнні глабальных і рэгіянальных праблем, асабліва адзначыўшы пасрэдніцкія намаганні Ісламабада па зніжэнні напружанасці ў рэгіёне Персідскага заліва”.

Бакі “зверылі графік маючых адбыцца кантактаў, уключаючы сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях, пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і ажыццяўленне візітаў па лініі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння”, гаворыцца ў паведамленні.

“Асаблівая ўвага” нададзена “задачы канвертацыі існуючай палітычнай волі ў канкрэтныя эканамічныя праекты, асабліва ў галінах машынабудавання і фінансаў”.

“Закранулі тэму працоўнай міграцыі: з уступленнем у сілу ў траўні 2026 года профільнага мемарандума праца па арганізаваным прыцягненні пакістанскіх грамадзян у Беларусь набыла больш сістэмны характар”, — гаворыцца ў рэлізе.

У красавіку 2025 года Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, краіна гатовая прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.

Насуперак заяўленым намерам працоўная міграцыя пакістанцаў у Беларусь не набыла масавага характару. У ліпені 2026 года Мінск пачаў дамаўляцца з уладамі Узбекістана аб прыцягненні на беларускіх рынак працы грамадзян гэтай дзяржавы. Востры дэфіцыт рабочых рук іфарміраваўся ў эканоміцы Беларусі пасля падзей 2020 года, якія выклікалі масавы адток насельніцтва з краіны.

Падзяліцца: