Пасля пагроз Лукашэнкі адправіць у войска “ўсіх, хто не ўмее працаваць”, ваенкамы Мінскай вобласці пачалі кантраляваць уборачную кампанію

24 ліпеня, Позірк. Ваенныя камісарыяты Мінскай вобласці прыступілі да выканання даручэння Аляксандра Лукашэнкі, які раней запатрабаваў адпраўляць у войска тых, хто, паводле яго слоў, “дрэнна працуе“ і парушае працоўную дысцыпліну падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта паведаміла 24 ліпеня Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што прадстаўнікі ваенкаматаў наведалі сельгаспрадпрыемствы Клецкага, Пухавіцкага і Слуцкага раёнаў. Яны сустрэліся з кіраўнікамі і работнікамі гаспадарак, “азнаёміліся з ходам уборкі ўраджаю“ і “ацанілі вытворчыя магутнасці“.
У ведамстве заявілі, што асаблівую ўвагу ваенныя камісары надалі “пытанням арганізацыі працы і выканання працоўнай дысцыпліны“.
Згаданае распараджэнне Лукашэнка даў 21 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. Тыя, хто “дрэнна працуе і не выконвае працоўную дысцыпліну”, паводл яго слоў, павінны праходзіць кароткую падрыхтоўку і накіроўвацца ў вайсковыя падраздзяленні, размешчаныя ля ўкраінскай мяжы. Ён таксама запатрабаваў накіроўваць чыноўнікаў на працу ў сельгасарганізацыі, прыстрашыўшы за невыкананне гэтых указанняў службай у войску.
“Ну, чаго мы будзем пры дэфіцыце кадраў кайданкі надзяваць? Папрасіце [міністра абароны Віктара] Хрэніна, даручэнне яму маё перадайце: усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу. У лес. Там нашы хлопцы, сілы спецыяльных аперацый, на мой загад раззасяроджаныя па ўкраінскай мяжы”, — сказаў Лукашэнка.
22 ліпеня Хрэнін падчас свайго дакладу Лукашэнку прадставіў прапановы па прыцягненні ваенных камісараў да выканання даручэння аб накіраванні ў войска нядобрасумленных і недысцыплінаваных работнікаў уборачнай кампаніі.
24 ліпеня міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі УУС Гродзенскага аблвыканкама выказаў меркаванне, што праблема дысцыпліны падчас уборачнай кампаніі (крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў, з’яўленні на працы ў нецвярозым выглядзе) з’яўляецца “застарэлай” і стала для многіх на вёсцы “нормай жыцця”, заклікаўшы змагацца з ёй.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

