МЗС высвятляе, ці маюцца беларусы сярод пацярпелых у аўтамабільнай аварыі ў Батумі

25 ліпеня, Позірк. Міністэрства замежных спраў правярае інфармацыю, якая з’явілася 25 ліпеня ў медыяпрасторы, пра тое, што грамадзяне Беларусі пацярпелі ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Батумі (Грузія), вынікае з паведамленняў дзяржСМІ.
Паводле інфармацыі грузінскага рэгіянальнага інтэрнэт-выдання Ajara Times, суботнім ранкам на скрыжаванні вул. Гаргіладзэ і Важа-Пшавела ў Батумі сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Ад удару першы перавярнуўся, а другі ўрэзаўся ў сцяну Батумскага ўніверсітэта мастацтваў.
У выніку аварыі пацярпела каля дзясятка чалавек, двое загінула на месцы.
Паведамлялася, што МУС Грузіі распачало расследаванне паводле арт. 276 КК (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху ці эксплуатацыі транспарту).
У розных крыніцах з’явілася інфармацыя пра тое, што мікрааўтобус перавозіў грамадзян Беларусі.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,5 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



