МУС паведаміла пра затрыманне траіх закладчыкаў — 17-гадовага беларуса і двух “грамадзян суседняй краіны”

26 ліпеня, Позірк. Пра затрыманне ў Брэсцкай вобласці траіх закладчыкаў паведаміла 26 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў.
Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 17-гадовага жыхара Баранавічаў, а таксама “грамадзян суседняй краіны 19 і 24 гадоў”, адзначае ведамства.
“Устаноўлена: фігуранты працавалі закладчыкамі інтэрнэт-наркашопа па Баранавічах. Яны забіралі аптовыя партыі “тавару”, фасавалі, а затым распаўсюджвалі праз закладкі. Падзельнікаў затрымалі пры выкананні чарговага задання куратара”, — заяўляе МУС.
Паведамляецца, што ў схованках выяўлена і канфіскавана каля 500 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва “Альфа — PVP”.
“Злачынная кар’ера [затрыманых] доўжылася менш за месяц”, — гаворыцца ў рэлізе.
Узбуджана крымінальная справа. Затрыманым, паводле сцвярджэння МУС, пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Грамадзянамі якой менавіта “суседняй краіны” з’яўляюцца двое затрыманых, не ўдакладняецца. Часта беларускія сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць такую фармулёўку, калі не хочуць прама ўказваць на прыналежнасць фігурантаў злачынстваў да Расіі.
Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных“ артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
Гл. таксама:
15-гадовай жыхарцы Брэста пагражае да 15 гадоў зняволення за распаўсюд наркотыкаў
У Баранавічах арыштаваны падлетак — абвінавачваецца ў закладцы наркотыкаў
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



