Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Маладзечанскім раёне грузавік і выявілі ў кузаве 2,5 тыс. літраў самагону

26 ліпеня, Позірк. Аб канфіскацыі ў “бутлегера-рэцыдывіста” ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) буйной партыі самагону паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, як адзначаецца, спынілі грузавік “Мерсэдэс” пад кіраваннем 32-гадовага кіроўцы. “У кузаве транспартнага сродку выяўлена 104 палімерныя каністры з самагонам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак ведамства, прадукцыя належыць “34-гадоваму ўладальніку асабістай падсобнай гаспадаркі, размешчанай у Маладзечанскім раёне”. Мужчына раней “неаднаразова прыцягваўся за незаконны выраб самагону”.
Паведамляецца аб канфіскацыі каля 2,5 тыс. літраў самагону. Праводзіцца праверка. Прызначаная экспертыза.
МУС нагадала, што за выраб, захоўванне і перавозку алкагольных напояў і іх паўфабрыкатаў без адпаведнай ліцэнзіі прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу да 30 базавых адзінак (1.350 рублёў) з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.
Адметна, што Маладзечанскі раён часцей, чым які-небудзь іншы, трапляе ў міліцэйскія зводкі ў кантэксце барацьбы з самагонаварэннем.
20 чэрвеня паведамлялася пра два выпадкі, звязаныя з незаконным самагонаварэннем у Маладзечанскім раёне. Буйныя аб’ёмы самаробнага алкаголю былі канфіскаваныя ў 38-гадовага жыхара вёсцы Вязавец і 42-гадовага жыхара вёсцы Насілава.
21 сакавіка МУС паведаміла пра ліквідацыю падпольнага “міні-прадпрыемства па вытворчасці моцных напояў” у вёсцы Схоліна. У 61-гадовага мясцовага жыхара быў канфіскаваны самагонны апарат і каля 23 т брагі. Паводле інфармацыі ведамства, мужчына “сістэматычна зарабляў продажам спіртнога і раней ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў”.
У 2025 годзе міліцыя сама меней чатыры разы спыняла дзейнасць буйных нелегальных вытворчасцяў алкаголю ў Маладзечанскім раёне.
13 лютага паведамлялася, што ў выніку рэйдаў у вёсках Схоліна і Забалацце ў мясцовых жыхароў канфіскавалі тры самагонныя апараты, каля 50 т брагі і сотні літраў гатовай прадукцыі.
24 жніўня ў зводцы фігураваў 61-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна (без канкрэтызацыі населенага пункта), які “разам з трыма сынамі і двума беспрацоўнымі” арганізаваў падпольную вытворчасць спіртнога. У яго быў знойдзены самагонны апарат, ёмістасці з брагай аб’ёмам звыш 25 тыс. л, 12,5 т мукі, 400 л гатовай прадукцыі.
4 верасня міністэрства заявіла пра выяўленне “міні-прадпрыемстваў па вытворчасці моцных напояў” у вёсках Насілава і Забалацце. Былі канфіскаваныя тры самагонныя апараты, каля 30 т брагі і амаль 1,5 тыс. л гатовага прадукту. Вытворчасцю самагону займаліся трое мясцовых жыхароў, якія “афіцыйна не працаўладкаваны”.
8 кастрычніка была спыненая дзейнасць “міні-прадпрыемства па вытворчасці моцных спіртных напояў” усё ў той жа вёсцы Забалацце. Паводле даных МУС, вытворчасцю самагону займаўся 24-гадовы мясцовы жыхар, з гаспадарчых пабудоў якога канфіскавана каля 9,4 тыс. л брагі і больш за 1 тыс. л гатовага прадукта.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



