Тры чалавекі памерлі ў Лагойску пасля сумеснага распіцця алкаголю, яшчэ адзін мужчына — у рэанімацыі

26 ліпеня, Позірк. Пра смерць трох чалавек у Лагойску (Мінская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што раніцай 26 ліпеня ў адным з жылых дамоў выяўленыя без прыкмет жыцця целы 44-гадовага мужчыны і дзвюх жанчын (40 і 42 гадоў). Яшчэ адзін пацярпелы — 54-гадовы муж адной з загінулых — “экстрана шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне з прыкметамі вострага атручвання”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні “кампанія з дзевяці чалавек бавіла час за сумесным ужываннем алкаголю”.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прыцягнутыя следчыя-крыміналісты і спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. “Праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна, адбіраюцца сляды і аб’екты, апытваюцца відавочцы”, — паведамляе СК.
Для высвятлення прычыны смерці грамадзян прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскія і хіміка-таксікалагічныя.
“Следчымі адпрацоўваюцца розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку вострае атручэнне сурагатамі алкаголю або наркатычнымі сродкамі”, — адзначае ведамства.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



