Мінск 08:31

У Брэсце абрынуліся канструкцыі гандлёвага цэнтра, які будуецца

Фота: МНС

1 чэрвеня, Позірк. Канструкцыі офісна-гандлёвага цэнтра, які будуецца, абрынуліся ў Брэсце, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гаворка ідзе аб абрынанні апалубкі і арматурнага каркаса будынка, на месцы здарэння, як адзначаецца, працуюць падраздзяленні МНС.

У працах занята шэсць адзінак выратавальнай тэхнікі, “праводзіцца выведка”, гаворыцца ў паведамленні.

“У выніку абвалу на тэрыторыі аб’екта, які будуецца, разбураная сістэма апалубкі, пашкоджаная сістэма арматурнай абвязкі. Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца”, — удакладнілі ў МНС.

Офісна-гандлёвы цэнтр узводзіцца на вуліцы Маскоўскай.

Падзяліцца: