Ціханоўская спадзяецца на супрацу з Наўроцкім “дзеля свабоднай Беларусі і бяспечнай Польшчы”

2 чэрвеня, Позірк. “Няхай Польшча заўсёды застаецца моцнай, свабоднай і вернай сваім каштоўнасцям”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.
“Мы разлічваем на супрацу дзеля свабоднай Беларусі і бяспечнай Польшчы”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 1 чэрвеня прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Наўроцкі набраў 50,89% галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 71,7%), яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.
Адметна, што большасць грамадзян Польшчы, якія галасавалі на выбарчым участку ў Мінску, падтрымала Тшаскоўскага. У другім туры са 108 выбаршчыкаў за яго аддало свой голас 57 (52,78%), за Наўроцкага — 51 (47,22%).
Падчас перадвыбарнай кампаніі 42-гадовы кансерватар Наўроцкі пазіцыянаваў сябе як абаронцу традыцыйных польскіх каштоўнасцяў. Еўраскептык, падтрымлівае амерыканскіх кансерватараў, у тым ліку прэзідэнта Дональда Трампа.
Наўроцкі будзе займаць пасаду кіраўніка дзяржавы на працягу 5 гадоў, кантралюючы абарону і знешнюю палітыку, маючы права вета на заканадаўчыя акты.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка