За чатыры месяцы Беларусь набыла тавараў амаль на 2,3 млрд долараў больш, чым прадала

2 чэрвеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года склаў 27 млрд 42,9 млн долараў — на 0,02% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (27 млрд 37,1 млн), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 12 млрд 390,5 млн (-4% у гадавым вымярэнні), імпарт — 14 млрд 652,4 млн (+3,7%). Адмоўнае сальда склала 2 млрд 261,9 млн (+86,5%).
У студзені адмоўнае сальда складала 504,3 млн долараў, па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 22,7 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 637,6 млн долараў. Такім чынам, за месяц яно павялічылася на 38,1%.
Паводле даных Белстата, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў (+3,7% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн долараў (+1,2%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 372,6 млн долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд 251,6 млн; +65,2%).
Перад урадам у бліжэйшы час стаяць задачы, звязаныя з экспартам, асабліва з дыверсіфікацыяй паставак, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 18 сакавіка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
“Нам неабходна прысутнічаць на многіх рынках і старацца прасоўваць сваю прадукцыю, — падкрэсліў чыноўнік. — Таму з улікам прынятых рашэнняў я даваў бы папярэднія ацэнкі работы эканомікі ў гэтым годзе па выніках чатырох месяцаў”.
Выступаючы 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка намеснік кіраўніка рэгулятара Дзмітрый Калечыц падкрэсліў, што для беларускай эканомікі застаюцца актуальнымі ўразлівасці, абумоўленыя “знешнегандлёвай дзейнасцю, перш за ўсё павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю і яго нізкая краінавая дыверсіфікацыя”.

Імпартаёмістасць ВУП у студзені — сакавіку склала 67% — Нацбанк

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка