Імпартаёмістасць ВУП у студзені — сакавіку склала 67% — Нацбанк
29 траўня, Позірк. Імпартаёмістасць валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені — сакавіку 2025 года склала 66,9%, паведаміў Нацыянальны банк.
У студзені 2025 года гэты паказчык складаў 61,1%, студзені — лютым — 66,2%.
Імпартаёмістасць ВУП — адносіны аб’ёму імпарту да аб’ёму ВУП краіны. Чым большы імпарт, тым ніжэй дабаўленая вартасць вырабленай прадукцыі.
Паводле звестак рэгулятара, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў першым квартале 2025 года склаў 23 млрд 470,5 млн долараў — на 1,8% больш, чым за першы квартал 2024-га (23 млрд 63,8 млн).
Экспарт склаўся на ўзроўні 11 млрд 422,7 млн долараў (11 млрд 546,3 млн; -1,1%), імпарт — 12 млрд 47,8 млн (11 млрд 517,5 млн; +4,6%). Адмоўнае сальда — 625 млн долараў (годам раней было дадатным — 28,9 млн).
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у леташнім восеньскім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,3%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.


- Эканоміка
- ЭканомікаДэфіцыт працоўнай сілы будзе тармазіць рост эканомікі Беларусі — ЕАБР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСмерць Вітольда Ашурка ў няволі — забойства, вынікае з расследавання праваабаронцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ траўні намінальны сярэдні заробак вырас на 38,8 рубля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка