Мінск 07:43

За “найгрубейшыя парушэнні” КДК прыпыніў працу двух прыватных гандлёвых аб’ектаў у Магілёве

Ілюстрацыйнае фота: Liviu Florescu

3 чэрвеня, Позірк. Праца двух прыватных гандлёвых аб’ектаў у Магілёве прыпыненая за “найгрубейшыя парушэнні заканадаўства”, паведаміла 3 чэрвеня прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Ведамства не называе гэтыя аб’екты.

Падчас праверкі, адзначае КДК, было выяўлена, што “ў продажы знаходзіліся больш за 3 тыс. найменняў нехарчовых тавараў (адзенне, абутак) без надання пакупнікам усёй неабходнай інфармацыі пра тавары (пра вытворцу, памер вырабу, склад сыравіны ды інш.) і без наяўнасці цэннікаў”.

Акрамя таго, гандлёвыя аб’екты, як сцвярджаецца, прадавалі больш за 1,8 тыс. найменняў тавараў — абутку і куртак — без сродкаў ідэнтыфікацыі на іх або на ўпакоўцы.

“На асобныя тавары ва ўладальнікаў гандлёвых аб’ектаў не было дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, якасць і бяспеку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Работа гандлёвых аб’ектаў прыпыненая “да поўнага выпраўлення выяўленых парушэнняў і недахопаў”.

Падзяліцца: