Літоўскія вайскоўцы ўсталявалі “зубы дракона” ў зачыненых пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю

31 жніўня, Позірк. Літоўскія вайскоўцы ўсталявалі дадатковыя загароды зачыненых ў пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю і Расіяй, паведамляе прэс-служба Узброеных сіл Літвы.
“Гэта частка планавых мер па абмежаванні мабільнасці на балтыйскім рубяжы абароны”, — адзначаюць УС.
“Устаноўленыя загароды — гэта толькі частка вялікай, цэласнай карціны. Мы пачнем з тактычнага ўзроўню — канкрэтных перашкод на мяжы, а затым аб’яднаем увесь інжынерны сцэнарый у адзіную канцэптуальную сістэму”, — заявіў камандуючы УС Літвы Раймундас Вайкшнарас.
Паведамляецца, што пункты пропуску сярод іншага ўмацаваныя “зубамі дракона” — загародамі супраць бронетэхнікі. Яны “ўсталяваныя на дарогах у невыкарыстоўваемых памежных пунктах пропуску, а ў выкарыстоўваемых — у лёгкадаступных месцах побач з дарогамі, каб пры неабходнасці іх можна было хутка выкарыстоўваць”, гаворыцца ў рэлізе.
“Меры па ўзмацненні аховы мяжы ўжо рэалізаваныя на невыкарыстоўваемых памежных пунктах пропуску Шумскас, Лаварышкес, Райгардас, Латэжэрыс [на мяжы] з Беларуссю, а таксама на невыкарыстоўваемым памежным пункце пропуску Раманішкес з Расіяй і ў некаторых іншых месцах”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Прынятыя меры накіраваныя на “зніжэнне пагрозы сухапутнага ўварвання і абмежаванне магчымых дзеянняў варожых дзяржаў на сушы”, адзначаюць УС.
29 ліпеня 2024 года тагачасны міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас анансаваў збудаванне 27 “паркаў сродкаў контрмабільнасці” на мяжы з Беларуссю і Расіяй.
Да канца мінулага года гэтыя паркі планавалася запоўніць “зубамі дракона” і зборнымі “вожыкамі” (таксама загароды супраць бронетэхнікі), а таксама “іспанскімі коньмі” (драцяныя супрацьпяхотныя загароды). Паводле слоў Кашчунаса, у выпадку небяспекі “пасля атрымання сігналаў выведкі” гэтыя сродкі з паркаў “будуць дастаўленыя да месца ўстаноўкі”.
Адзначалася, што на агульную лінію абароны Літвы на працягу дзесяцігоддзя плануецца выдзеліць 600 млн еўра. Частку сродкаў дасць Еўрасаюз. Паводле інфармацыі тагачаснага літоўскага міністра ўнутраных спраў Агне Білатайтэ, ЕС плануе выдзеліць 150 млн еўра на абарону знешніх усходніх межаў і іх інфраструктуры.
У студзені 2024 года кіраўнікі вайсковых ведамстваў краін Балтыі ўхвалілі канцэпцыю будаўніцтва абарончых збудаванняў на межах з РФ і Беларуссю, закліканых абмежаваць мабільнасць войскаў праціўніка.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску Шумскас (з сумежнага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). Зачынены таксама Латэжэрыс (Парэчча) — пункт пропуску, праз які раней па спрошчанай працэдуры ажыццяўлялася перамяшчэнне грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі.
На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).

- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

