Журналіста з Брэста будуць судзіць за супрацоўніцтва з БАЖ

3 чэрвеня, Позірк. Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу жыхара Брэста, яму інкрымінуецца ўдзел у “экстрэмісцкім фарміраванні”, паведаміла 3 чэрвеня прэс-служба нагляднага ведамства.
Паводле матэрыялаў справы, як заяўляецца, абвінавачаны “не пазней за кастрычнік 2023 года ўвайшоў у склад групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ), якая рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 28 лютага 2023 года прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем”.
“Працягваючы рэалізацыю свайго намеру, скіраванага на ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні, мужчына з кастрычніка 2023 года па снежань 2024 года наўмысна склаў не менш за 43 журналісцкія артыкулы, якія былі апублікаваныя ў адкрытым доступе ў сетцы інтэрнэт”, — адзначае Генпракуратура.
Паводле сцвярджэння ведамства, гэтыя артыкулы “ўтрымлівалі загадзя ілжывыя звесткі пра сацыяльнае становішча Беларусі, прававое становішча яе грамадзян і былі накіраваныя на дыскрэдытацыю дзейнасці дзяржаўных органаў”.
Журналісту (імя не называецца) прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361¹ Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ён узяты пад варту, максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — шэсць гадоў пазбаўлення волі.
КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Беларускую асацыяцыю журналістаў 28 лютага 2023 года.
Паводле звестак ведамства, “экстрэмісцкую дзейнасць” ажыццяўляе “група грамадзян з ліку прадстаўнікоў недзяржаўнай грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У спіс “датычных” да такой дзейнасці ўвайшлі старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, ягоныя намеснікі Барыс Гарэцкі, Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч і іншыя асобы.
27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў БАЖ праз пазоў Міністэрства юстыцыі. Арганізацыя працягнула дзейнасць за мяжой.
Паводле інфармацыі БАЖ, у месцах пазбаўлення волі цяпер знаходзяцца 39 супрацоўнікаў СМІ.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні месяц колькасць спробаў незаконнага пранікнення з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка