Продажы новых легкавых аўтамабіляў павялічыліся за мінулы месяц на 13% — БАА
4 сакавіка, Позірк. У лютым 2026 года ў Беларусі прададзена 4,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, што на 13% больш, чым на месяц раней, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
Традыцыйна ацэньваліся продажы юрыдычнымі асобамі 15-ці вядучых на аўтарынку краіны марак.
“Ключавым фактарам рынкавага ўздыму” названы кітайска-беларускі завод “БЕЛДЖЫ”: продажы брэндаў BELGEE і Geely у лютым дасягнулі 2,7 тыс. адзінак, што на 41 працэнт больш, чым у студзені.
Пры гэтым назіраецца зніжэнне аб’ёмаў продажаў у расійскага брэнда LADA. У лютым было рэалізавана 470 аўтамабіляў, што на 13% ніжэй за студзеньскі паказчык.
Агульны аб’ём аўтамабільнага рынку Беларусі ў 2025 годзе склаў 158,7 тыс. адзінак, паведаміў дырэктар УП “БАА-Кансалт” (даччынае прадпрыемства БАА) Дзмітрый Ярота 28 студзеня.
Гэта ўсе аўтамабілі, пастаўленыя на ўлік, у тым ліку прададзеныя юрыдычнымі асобамі, растлумачыў ён. За год рынак вырас на 14%.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



