Ва ўзросце 46 гадоў памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі-малодшы

Аляксандр Класкоўскі
Фота: Радыё Свабода
5 чэрвеня, Позірк. У ЗША ва ўзросце 46 гадоў памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі-малодшы, паведаміла ў “Фэйсбуку“ яго сястра, таксама былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.
Класкоўскі-малодшы — сын палітычнага аналітыка інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандра Класкоўскага. 19 снежня 2010 года ў Мінску ўдзельнічаў у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. На акцыю выйшаў у міліцэйскай форме, якую захаваў пасля звальнення з сістэмы МУС. Быў збіты, 21 снежня затрыманы ў сваёй кватэры, 26 траўня 2011 года асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены па памілаванні, прытым адпаведнае прашэнне ён не пісаў.
Рэдакцыя “Позірку” выказвае спачуванні сям’і памерлага.

Аляксандр Класкоўскі на акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года
Крыніца: фэйсбук-старонка Аляксандра Класкоўскага
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства