Мытня Літвы затрымала два грузавікі з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі на 2,5 млн еўра

5 чэрвеня, Позірк. На мяжы з Беларуссю напрыканцы траўня затрыманыя два грузавікі, у якіх перавозілі “буйныя, дбайна замаскаваныя партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт”, паведаміла 5 чэрвеня Мытная службы Літвы.
Першы грузавы аўтамабіль DAF супрацоўнікі Вільнюсскай тэрытарыяльнай мытні спынілі каля поўдня 30 траўня ў пункце пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі). Кіроўца грузавіка — грамадзянін Беларусі — заявіў, што перавозіць рулоны цеплаізаляцыйнага матэрыялу для кандыцыянераў на прадпрыемства ў Вільнюскім раёне. Аднак падчас праверкі высветлілася, што ў рулонах знаходзяцца цыгарэты. Паводле папярэдніх даных, выяўлена каля 258 тыс. пачкаў цыгарэт Minsk Superslims.
“Грузавік і незаконны груз былі затрыманыя, а ў Вільнюскім упраўленні Мытнай крымінальнай службы (МКС) пад кіраўніцтвам Вільнюскай акруговай пракуратуры распачатае дасудовае расследаванне па факце кантрабанды. У дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які мае часовы дазвол на жыхарства ў Літве, абраная мера стрымання — канфіскацыя дакументаў і падпіска аб нявыездзе”, — паведаміла мытня.
Другі грузавік той жа маркі з рулонамі ўпаковачнай сеткі затрымалі супрацоўнікі МКС і Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні на наступны дзень, 31 траўня, каля 11:00 у пункце пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог).
Кіроўца — грамадзянін Літвы — заявіў, што перавозіць груз у Чэхію. Пры праверцы выявілася, што рулоны запоўненыя пачкамі цыгарэт Queen Menthol. На думку мытні, у гэтым грузавіку столькі ж цыгарэт, колькі і ў першым.
“Супрацоўнікі Вільнюскага ўпраўлення крымінальнага вышуку распачалі дасудовае расследаванне па гэтым факце кантрабанды, расследаванне знаходзіцца на кантролі Вільнюскай акруговай пракуратуры. Пасля допыту ў дачыненні да грамадзяніна Літвы, які кіраваў DAF, абралі меру стрымання — падпіску аб нявыездзе”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мытная служба Літвы мяркуе, што кошт канфіскаваных у абодвух выпадках цыгарэт можа складаць каля 2,5 млн. еўра. Паведамляецца, што гэта адна з найбуйнейшых партый кантрабандных цыгарэт, канфіскаваных мытняй сёлета.
Самая буйная партыя — 2.520 скрыняў беларускіх цыгарэт коштам 5,64 млн еўра, якія перавозілі ў двух грузавіках, — была затрыманая сёлета ў лютым непадалёк ад Вевіса.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка