Кыргызстан паставіць у Беларусь бульбу, яблыкі, іншую садавіну і гародніну — СМІ

5 чэрвеня, Позірк. У Мінску падпісаны дагавор на пастаўку з Кыргызстана ў Беларусь бульбы і яблыкаў, піша бішкекская рэдакцыя расійскага прапагандысцкага медыя Sputnik са спасылкай на Міністэрства водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці згаданай дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі.
Адзначаецца, што пагадненне прадугледжвае таксама ўвоз у Беларусь іншай гародніны і садавіны — морквы, капусты, цытрусавых.
Бакі, як сцвярджаецца, дамовіліся “ўзаемадзейнічаць у сферы племянной жывёлагадоўлі”, у прыватнасці абменьвацца тэхналогіямі, сумесна развіваць племянныя праграмы і падвышаць якасці парод.
Беларусь “цалкам закрывае сваю патрэбу ў бульбе і гатовая экспартаваць неабходныя аб’ёмы” ў РФ, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў 3 чэрвеня на палях міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Белагра-2025”.
30 траўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што насельніцтва Беларусі “будзе забяспечанае бульбай”, а лішкі будуць рэалізаваныя па-за межамі краіны, у першую чаргу ў Расіі.
Дапамагчы Расіі з бульбай даручыў 28 траўня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.
27 траўня ўрад Беларусі зняў забарону на ўвоз бульбы з дзяржаў Еўрасаюза ды іншых “недружалюбных краін”. Пры гэтым было заяўлена, што рашэнне з’яўляецца “адказам на чарговыя санкцыі ЕС”.
8 траўня Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў краіне, прапанаваўшы беларусам “адпакутаваць” без гэтага прадукта яшчэ месяц.
Паводле даных Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд), пастаўкі бульбы з Беларусі ў Расію ад пачатку 2025 года знізіліся ў два разы ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (з 63,9 тыс. да 32 тыс. т).
За ўвесь 2024 год беларускія пастаўшчыкі завезлі ў РФ 201,2 тыс. т бульбы — у 1,6 раза больш, чым у 2023-м.
Валавы збор бульбы ў 2024 годзе склаў 3.110,9 тыс. тон — на 22,6% менш, чым у 2023-м (4.020,8 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Ураджай сельскагаспадарчых арганізацый зменшыўся на 42% (з 579,3 тыс. да 336 тыс.), сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак — на 29,2% (з 596,7 тыс. да 422,4 тыс.), гаспадарак насельніцтва — на 17,3% (з 2.844,9 тыс. да 2.352,5 тыс.).

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства