БЧ папярэдзіла пра затрымку цягнікоў праз выбух на чыгунцы ў Варонежскай вобласці РФ

5 чэрвеня, Позірк. Пра часовую затрымку “асобных цягнікоў” паведаміла 5 чэрвеня прэс-служба Беларускай чыгункі.
Паводле інфармацыі БЧ, гэта звязана з “пашкоджаннем чыгуначнага палатна на перагоне Еўдакова — Сагуны Паўднёва-Усходняй чыгункі (Варонежская вобласць РФ)”.
Перавозчык адзначыў, што цягнікі БЧ № 302/301 Мінск — Адлер (адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі 4 чэрвеня 2025 года ў 11:21) і №301/302 Адлер — Мінск (са станцыі Адлер — у 17:52), “цяпер накіроўваюцца згодна з вызначаным раскладам”.
Разам з тым, як заяўлена, “магчымыя затрымкі названых цягнікоў у дарозе, звязаныя з работамі па аднаўленні чыгуначнага палатна”.
Расійскія экстраныя службы паведамлялі, што 5 чэрвеня на 725-м кіламетры чыгункі паміж станцыямі Еўдакова і Сагуны у Варонежскай вобласці быў здзейснены падрыў. Праз гэта адбылася затрымка 21 цягніка.
Напрыканцы траўня нацыянальная авіякампанія “Белавія” паведамляла пра затрымку выканання сваіх рэйсаў — праз атаку ўкраінскіх дронаў на аб’екты расійскай інфраструктуры.
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларусам, якія пражываюць у Грузіі, невядомыя прапануюць супрацоўніцтва ў абмен на вырашэнне "праблем"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павысіць для яго кошт працягу рэпрэсій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУкраіна, Малдова, Латвія, Польшча і іншыя краіны на пасяджэнні СПЧ ААН раскрытыкавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка