У 2024 годзе 5,7 тыс. беларусаў сталі грамадзянамі Польшчы на падставе працэдуры прызнання

7 чэрвеня, Позірк. У 2024 годзе 5.683 беларусы сталі грамадзянамі Польшчы на падставе працэдуры прызнання, сведчаць праведзены “Позіркам” аналіз даных на польскім партале адкрытых звестак.
Прызнанне грамадзянінам Польшчы (uznanie za obywatela polskiego) — адміністрацыйны акт прыняцця ваяводам у грамадзянства замежніка, які мае шчыльныя сувязі з краінай (працяглае пражыванне, дазвол на жыхарства, наяўнасць польскіх каранёў і іншыя прадугледжаныя законам падставы).
Варта адрозніваць ад працэдуры надання грамадзянства (nadanie obywatelstwa polskiego), калі адпаведнае рашэнне прымае прэзідэнт.
Паводле афіцыйных даных, кіраўнік Мазавецкага ваяводства (на гэтай тэрыторыі знаходзіцца Варшава) прызнаў грамадзянамі Польшчы 2.248 беларусаў, Паморскага — 726, Падляскага — 663, Вялікапольскага — 432, Малапольскага — 431, Ніжнесілезскага — 291, Лодзінскага — 230, Заходнепаморскага — 146, Люблінскага — 132, Сілезскага — 110, Куяўска-Паморскага — 78, Варміньска-Мазурскага — 66, Любушскага — 41, Свентакшыскага — 29, Апольскага — 27, Падкарпацкага — 27; міністр унутраных спраў і адміністрацыі як орган другой інстанцыі — 27.
Агулам гэтыя органы прынялі 10.925 рашэнняў аб прызнанні грамадзянінам Польшчы ў дачыненні да 14.828 замежнікаў. Сярод іх беларусы займаюць 38,34%, саступаючы толькі ўкраінцам (7.451; 50,27%).
Летась рашэнне адмовіць у прызнанні грамадзянінам Польшчы было прынятае ў дачыненні да 506 замежнікаў, сярод якіх 148 беларусаў (29,25%) і 216 украінцаў (42,69%).
Паводле даных Упраўлення па справах замежнікаў, у Польшчы сёлета на канец лютага пражывала 143,1 тыс. грамадзян Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх знаходжанне ў краіне.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



