Дэлегацыя КНР на чале з віцэ-спікерам парламента Чжан Цінвэем наведае Беларусь на гэтым тыдні

9 чэрвеня, Позірк. Парламенцкая дэлегацыя КНР на чале з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэем наведае Беларусь на гэтым тыдні.
Згодна з раскладам асноўных мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, апублікаваным яе прэс-службай, сустрэча старшыні ніжняй палаты парламента Беларусі Ігара Сергеенкі з Чжан Цінвэем адбудзецца 13 чэрвеня.
Як паведамляў “Позірк”, падрыхтоўку гэтага візіту абмяркоўвалі 6 чэрвеня ў Мінску кіраўнік пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацбяспецы Сяргей Алейнік і кітайскі амбасадар Чжан Вэньчуань.
Тады прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента паведаміла, што ў рамках візіту пройдзе другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацы паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін (створаны ў 2023 годзе). Канкрэтныя даты візіту і пасяджэння не называліся.
2–4 чэрвеня Кітай наведваў Аляксандр Лукашэнка. У рамках візіту адбыліся яго перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. На трэці дзень пасля вяртання, 7 чэрвеня, палітык адкрыў у Мінску нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, за кошт Кітая ў якасці “падарунку”.

"Поўны парадоксаў". Што пра візіт Лукашэнкі пісалі ў Кітаі
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка