РФ і Украіна пачалі чарговы абмен палоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі

9 чэрвеня, Позірк. Пра пачатак чарговага абмену палоннымі паміж РФ і Украінай паведаміў 9 чэрвеня ў сваім тэлеграм-канале ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, абмен арганізаваны ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі бакамі 2 чэрвеня на перамовах у Стамбуле.
Сярод вернутых грамадзян Украіны — “параненыя і цяжкапараненыя”, а таксама вайскоўцы маладзейшыя за 25 гадоў, адзначыў Зяленскі.
“Разлічваем, што будуць цалкам рэалізаваныя дамоўленасці па гуманітарных пытаннях, дасягнутыя ў рамках сустрэчы ў Стамбуле. Робім максімум, каб вярнуць усіх. Працуем для гэтага на ўсіх узроўнях. Павінны вярнуць дадому кожнага, хто ў палоне. Дзякуй усім, хто дапамагае”, — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Аб перадачы Расіі аналагічнай колькасці палонных маладзейшых за 25 гадоў паведамляе Міністэрства абароны РФ. Як і Зяленскі, ведамства не ўказвае колькасць вайскоўцаў, яны названыя “першай групай”.
Адзначаецца, што цяпер расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
У траўні Расія і Украіна правялі з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі найбуйнейшы з пачатку вайны абмен палоннымі — 1.000 на 1.000. Пра гэты абмен бакі дамовіліся 16 траўня падчас перамоваў у Стамбуле.
У 2024 годзе паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў, РФ вярнула 535 вайскоўцаў, паведамлялі расійскія СМІ. У 2025-м адбылося пяць абменаў, РФ атрымала 800 чалавек.
Раней абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай на тэрыторыі Беларусі адбыўся 6 траўня. Тады кожны бок вярнуў па 205 чалавек. Таксама ў 2025 годзе, 19 красавіка, бакі перадалі адно аднаму па 246 чалавек (дадаткова Украіне быў перададзены 31 паранены вайсковец у абмен на 15 расіян, якім была патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога), 19 сакавіка — па 175 (пры гэтым Украіна дадаткова атрымала 22 цяжкапараненых), 5 лютага — па 150.

- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка