Мінск 00:43

За чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць

Ілюстратыўнае фота: "Позірк"

10 чэрвеня, Позірк. Аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2024 годзе вырас у супастаўных цэнах на 25,2% у параўнанні з 2020-м, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Прадукцыі раслінаводства за названы перыяд выпушчана на 25,2% больш, жывёлагадоўлі — на 21,1%.

У 2024 годзе ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 318,1 тыс. гектараў (+28,6%) сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных — 220,1 тыс. га (+29%).

Агулам доля фермерскіх гаспадарак у аб’ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі невялікая. У 2024 годзе яна склала 2,9% (у 2020 годзе — 2,5%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: