Беларусь, імаверна, паспрабуе адвесці сумесныя з РФ вучэнні падалей ад мяжы з Украінай, заяўляе Зяленскі

14 чэрвеня, Позірк. Беларусь, імаверна, паспрабуе адвесці сумесныя з Расіяй вучэнні “крыху ўглыб” сваёй тэрыторыі, падалей ад мяжы з Украінай, каб пазбегнуць правакацый, заявіў 13 чэрвеня журналістам украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі са спасылкай на даныя Службы знешняй выведкі.
Ён не канкрэтызаваў вучэнні, аднак, з ўсёй бачнасці, гаворка пра беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025”, якія пройдуць сёлета ў верасні.
Гэтую тэму ўкраінскі прэзідэнт закрануў, каментуючы магчымасць расійскага наступу на Жытомірскую, Валынскую і Чарнігаўскую вобласці пад выглядам вучэнняў на тэрыторыі Беларусі.
“Пытанне зразумелае, таму што поўнамаштабны наступ адбыўся [у лютым 2022 года] з гэтага кірунку і пасля адпаведных вучэнняў, — цытуе Зяленскага інфармагенцтва УНІАН. — Я думаю, сам [Аляксандр] Лукашэнка баіцца, што мы ва Украіне будзем лічыць, што прысутнасць кантынгенту на вучэннях — гэта падрыхтоўка да наступальных дзеянняў. Ён разумее пасля нашых крокаў у адказ на Курскім кірунку, на што мы здольныя, калі будзем адчуваць пагрозу”.
Палітык прызнаў, што не ведае, ці праўда вайскоўцы будуць імкнуцца адсунуцца ад межаў Украіны. “Проста ў мяне пару дзён таму быў апошні даклад Службы знешняй выведкі, і быў такі сігнал. Але ўсё гэта трэба правяраць. Рызыка з вучэннямі “рускіх” гістарычна нам ужо, на жаль, вядомая”, — дадаў ён (захаванае арыгінальнае напісанне).
Раней Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасць узброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
28 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў на сустрэчы з калегамі з краін АДКБ пра “зніжэнне параметраў” вучэнняў “Захад-2025” і перанос манеўраў ад межаў углыб Беларусі.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
