Падпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3–5 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам

14 чэрвеня, Позірк. На 3,2–13,4% за паўгода і на 12,2–19,6% за апошні год падаражэла падпіска на найбольш тыражныя прапагандысцкія выданні, сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне цэн у падпісных каталогах “Белпошты”. Пры гэтым агульны рост спажывецкіх цэн за апошнія 12 месяцаў (травень 2025 года да траўня 2024-га) ніжэй у 1,7–2,8 раза (7,1%, паводле даных Белстата), а на нехарчовыя тавары, куды ўваходзяць СМІ, — у 3,4–5,4 раза (3,6%).
Цэны на СМІ растуць апераджальнымі тэмпамі на фоне шматгадовага субсідавання друкаванай прапаганды ўладамі за кошт падаткаў насельніцтва.
З-за дэ-факта дзейнай у краіне цэнзуры ў каталогах па-ранейшаму няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ, якія былі разгромленыя пад прыкрыццём барацьбы з экстрэмізмам (дэ-факта — іншадумствам).
Цана камплекта “СБ. Беларусь сёння” (раней “Советская Белоруссия”) на другую палову 2025 года ў параўнанні з першай павялічылася на 11,4% (са 126,30 да 140,70 рубля), “Народной газеты” — на 5,4% (з 97,56 да 102,78), “Рэспублікі” — на 9% (з 116,10 да 126,60), “Сельской газеты” — на 8,6% (са 116,04 да 126), “Звязды” — на 6,5% (са 117 да 124,56), “Знамени юности” — таксама на 6,5% (з 57,12 да 60,84), “7 дней” — на 3,2% (з 60,24 да 62,16).
“Белорусская военная газета” павялічыла кошт падпіскі на 7,1% (з 83,40 да 89,34 рубля), міліцэйская “На страже” — на 13,4% (з 50,16 да 56,88).
Кошт паўгадавога камплекта штотыднёвіка “Аргументы и факты” ў параўнанні з першай паловай 2025 года вырас на 8,9% (з 66,50 да 72,40 рубля).
Газета “Коммунист Беларуси. Мы и время” — друкаваны орган лаяльнай рэжыму Камуністычнай партыі — стала даражэйшай на 10,6% (69,06 супраць 62,46 рубля).
Кошт падпіскі на спартыўную газету “Прессбол”, якая скарачае выхад з двух да аднаго разу на тыдзень, зніжаны на 25,9% (са 164,90 да 122,24 рубля), “Спортивную панораму” — не змяніўся (190).
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



