Пасля скаргі ва ўрад у маладзечанскай краме знялі з продажу 27 відаў тавару
15 чэрвеня, Позірк. 27 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці знята з продажу ў краме “Марцін” у Маладзечне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Агульная сума тавараў складае 450 рублёў, гаворыцца ў паведамленні, гаворка аб малочнай, кулінарнай, мясной прадукцыі, а таксама аб кандытарскіх вырабах.
“Таксама ўстаноўлены факты невыканання абавязковага пераліку тавараў, указанні недакладных звестак на цэнніках альбо зусім іх адсутнасць і г.д. Праводзіцца аналіз выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні”, — адзначае Марг.
Падкрэсліваецца, што супрацоўнікі ведамства правялі праверку ў згаданай краме “з улікам звароту спажыўца, які паступіў на адрас урада Беларусі”.
МАРГ рэгулярна падвяргае праверкам аб’екты рознічнага гандлю, як правіла, выяўляючы ў іх дзейнасці парушэнні заканадаўства.
15 траўня паведамлялася, што падчас выбарачнай праверкі гандлёвай сеткі “Санта” Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю парушэнні ўстаноўленыя ў 76% аб’ектаў, у кожнай трэцяй краме прадаваліся тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Кантралёры наведалі 34 гандлёвыя аб’екты ў 18 населеных пунктах.
У той жа дзень МАРГ таксама справаздачыўся аб кантрольна-аналітычных мерапрыемствах у дачыненні да 44 суб’ектаў гандлю на рынках. Парушэнні былі ўстаноўленыя ў 32, або амаль 75% аб’ектаў, ахопленых маніторынгам.
4 красавіка паведамлялася, што ва ўсіх правераных крамах рознічнай сеткі “7 пятніц” (належыць ТАА “Юністар груп”) выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.
10 сакавіка МАРГ паведаміў, што парушэнні правілаў гандлю ўстаноўленыя амаль у кожнай трэцяй праверанай краме сеткі “Табакерка”, якая належыць СЗАТ “Энэрга-Оіл”.
28 лютага МАРГ інфармаваў аб парушэннях правілаў гандлю, устаноўленых ва ўсіх правераных крамах сеткі ” Хіт!”, якая належыць ТАА “Еўрагандаль”.
20 лютага ведамства ўказала на парушэнні ў 96% гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Капеечка”.
Раней МАРГ прад’явіў маштабныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі “Вайлдбэрыз” і гандлёвай сеткі “Суседзі”.
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства