Дыяспара ў Балгарыі прапануе назваць алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі ў гонар Алеся Пушкіна

16 чэрвеня, Позірк. За тое, каб назваць у гонар Алеся Пушкіна алею ў парку Геа Мілёва ў Сафіі, побач з якім месціцца амбасада Беларусі ў Балгарыі, выступаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары. Прапанова выкладзеная ў петыцыі на адрас кіраўніка сталічнага раёна Слаціна.
Варта адзначыць, што збор подпісаў распачаўся яшчэ на пачатку года, аднак працэс пакуль не атрымаў шырокай падтрымкі.
“Мы лічым важным сімвалічна захаваць памяць пра такога годнага чалавека на нашай новай радзіме, якой, спадзяемся, стане для нас дэмакратычная і свабодная Балгарыя”, — адзначылі аўтары петыцыі.
Мастак Алесь Пушкін трапіў у няволю па палітычна матываванай справе, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 11 ліпеня 2023 года ён памёр у бальніцы, куды яго занадта позна прывезлі з гродзенскай турмы № 1. У мужчыны была прабадная язва страўніка, развіўся перытаніт, паліорганная недастатковасць. Пушкіну было 57 гадоў.
Алесь Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэння, рэстаўраваў гістарычныя будынкі і распісваў цэрквы, шмат разоў затрымліваўся з палітычных матываў.
У ліпені 1999 года, на пяцігоддзе праўлення Аляксандра Лукашэнкі, мастак правёў перфоманс каля Адміністрацыі прэзідэнта. Ён прывёз да будынку тачку, поўную гною, перакуліў яе на маставую, зверху паклаў партрэт Лукашэнкі і праткнуў яго віламі.
30 сакавіка 2021 года Пушкіна затрымалі пасля вяртання з Кіева. Гэтаму папярэднічала ўзбуджэнне пракуратурай Гродна крымінальнай справы паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці) — за “здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”. Мастака таксама абвінавацілі паводле арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
Падставай для крымінальнай справы стаў партрэт дзеяча антысавецкага руху Яўгена Жыхара аўтарства Пушкіна, які экспанаваўся на выставе ў Гродне. У пракуратуры заявілі, што мастак характарызаваў Жыхара як “чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым услаўляў і ўхваляў яго дзеянні”.
30 сакавіка 2022 года Мінскі гарадскі суд (суддзя Алена Шылько) прыгаварыў Пушкіна да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Працэс быў закрытым.
На адным з пасяджэнняў палітвязень парэзаў сабе жывот на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў судзе, за гэта яго змясцілі ў карцар.
У лістападзе 2022 года яму пастрожылі рэжым і перавялі з івацэвіцкай калоніі “Ваўчыныя норы” ў гродзенскую турму № 1.
Абвешчаны прыём заявак і збор сродкаў на выставу, натхнёную творчасцю мастака Пушкіна, што памёр у няволі



- ЭканомікаАсабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
