На фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Ірана

16 чэрвеня, Позірк. Сустрэча міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з амбасадарам Ірана ў Беларусі Алірэзой Санеі прайшла 16 чэрвеня, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Падчас гутаркі разгледжана “бягучае развіццё двухбаковага і шматбаковага парадку дня“, “асаблівая ўвага“ нададзена “бягучай сітуацыі вакол новага вітка эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам”.
Рыжанкоў, які прадстаўляе дзяржаву, што падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, заявіў, што дыялог і перамовы з’яўляюцца адзіным спосабам вырашэння любой канфліктнай сітуацыі, і падкрэсліў, што “сілавы сцэнар канфлікту ўяўляе сур’ёзную пагрозу для рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў сувязі з нанясеннем удараў па ядзернай інфраструктуры Ірана, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ“.
МЗС паведамляе, што амбасадар Ірана “давёў пазіцыю Тэгерана адносна развіцця бягучай сітуацыі, выказаў занепакоенасць ростам колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, а таксама пазначыў падыходы Ірана да ўрэгулявання канфлікту“.
Раней у гэты дзень Міністэрства замежных спраў Беларусі “настойліва рэкамендавала” суграмадзянам устрымацца ад наведвання Ізраіля і Ірана.
Ведамства, як адзначаецца, “працягвае ўважліва адсочваць сітуацыю і падтрымлівае сувязь з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых дзяржаў“.
МЗС нагадаў, што “ў Іране ажыццяўляецца збор інфармацыі і фармаванне спісаў грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне”. Акрамя таго, “у адпаведных пытаннях падтрымліваюцца працоўныя кантакты з расійскім бокам”.
Раней міністэрства адзначала, што “ў Ізраілі ва ўмовах закрытай паветранай прасторы захоўваецца магчымасць выезду праз сухапутную мяжу з Егіптам і Іарданіяй”. Беларускім грамадзянам, якія жадаюць пакінуць краіну, рэкамендавана выязджаць з Ізраіля праз пункт пропуску, які злучае горад Эйлат з егіпецкім горадам Таба (КПП Менахем Бегін — Таба).
З 13 чэрвеня Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) атакуе розныя мэты на тэрыторыі Ірана, у асноўным ваенныя і ядзерныя аб’екты, а таксама дзяржаўныя ўстановы. У выніку серыі кропкавых удараў ліквідавана вышэйшае камандаванне Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, іранскай арміі і выведкі, забіта дзевяць навукоўцаў-ядзершчыкаў. Іран заяўляе пра больш чым 200 загінулых і каля 1.300 параненых на сваёй тэрыторыі.
Мэтай ізраільскай ваеннай аперацыі названа нанясенне крытычнага ўрону ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу Ірана.
Іран адказвае масіраванымі ўдарамі з ужываннем балістычных ракет і беспілотных лятальных апаратаў.
Гл. таксама па тэме:
“Абстаноўка вясёленькая”. Як беларуская сям’я перажывае ў Ізраілі першыя дні аперацыі супраць Ірана



- ЭканомікаАсабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
