Беларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі

19 чэрвеня, Позірк. Нягледзячы на спробы інфармацыйнай ізаляцыі прабеларускіх дзеячаў культуры, спробы Расіі перацягнуць беларусаў на свой бок, існуе вялікі супраціў гэтаму. Такую думку выказаў, адказваючы на пытанне “Позірку” падчас анлайн-семінара “Культурна-гуманітарная экспансія “русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці”, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук, выканаўца абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Паводле яго слоў, беларусы не цалкам пазбаўленыя доступу да інфармацыі, бо ў эпоху інтэрнету, немагчыма загнаць усё пад шыльду “экстрэмісцкіх крыніц”, “а нават калі так, існуе VPN”. “Зразумела, што тыя людзі, якія хочуць атрымліваць інфармацыю з незалежных крыніц, маюць такую магчымасць”, — падсумаваў Баркоўскі.
Іншая справа, працягнуў ён, што ў пасіўным рэжыме інфармацыйны парадак дня “прарасійскі і прадзяржаўны”, і тыя, хто асабліва не шукае інфармацыю, а спажывае яе з гатовых крыніц, такіх як беларускае тэлебачанне, “будуць цалкам трапляць у гэтае поле”.
Але, на думку Баркоўскага, “прастора для аптымізму захоўваецца, бо, нягледзячы на ўвесь вялікі аб’ём высілкаў з расійскага боку і дзяржаўных беларускіх чыноўнікаў, на нізавым узроўні захоўваецца лаяльнасць і нават патрыятычнасць у дачыненні да нацыянальнай культуры”.
Паводле яго слоў, для многіх творцаў актуальнай з’яўляецца задача выжыць, захаваць свой патэнцыял і магчымасць выхоўваць хаця б на ўзроўні сваёй сям’і дзяцей у нацыянальным парадку. “І гэта тое, што яшчэ можна рабіць, нягледзячы на спробу “карэізацыі” Беларусі, спробы падагнаць усё пад адну дзяржаўную ідэалогію, мілітарызаваць нават школу і стварыць з беларусаў нейкую лаяльную масу падданых, якія будуць выконваць любыя загады ўлады, у тым ліку тыя, якія арыентаваныя супраць усяго нацыянальнага”, — сказў выступоўца.
“Але нават у гэтым сэнсе, на ўзроўні часткі нізавых чыноўнікаў існуе супраціў, і бачна, што некаторыя з іх дамагаюцца, каб нацыянальныя элементы культуры, адукацыі не замяняліся выключна рускімі наратывамі. Гэта таксама дае сціплы аптымізм, што вялікая частка грамадства не гатовая памяняць шыльды і абвясціць сябе рускімі”, — лічыць Баркоўскі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



