Наўседа не бачыць падстаў для турботы ў сувязі з вучэннямі “Захад-2025”

18 чэрвеня, Позірк. У насельніцтва Літвы “няма падставы для турботы“ ў сувязі з вучэннямі Масквы і Мінска “Захад-2025”, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 18 чэрвеня пасля пасяджэння Дзяржаўнай рады абароны.
“Гэтыя вучэнні не з’яўляюцца нічым асаблівым. Яны проста адлюстроўваюць агульную агрэсіўную пазіцыю РФ, але не накіраваныя на эскалацыю канфлікту з НАТО“, — цытуе яго Delfi.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні“ Захад-2025 ” плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі і РФ сёлета ў верасні.
Пра тое, што іх параметры зніжаныя, а самі манеўры перанесеныя ад межаў углыб Беларусі, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 28 траўня.
Расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных ваенных вучэнняў.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



