Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Келаг сустрэўся з Лукашэнкам у Мінску

21 чэрвеня, Позірк. Спецыяльны прадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг 21 чэрвеня сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, вынікае з інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы апошняга.
Падрабязнасцяў пакуль няма.
Пра тое, што Келаг “найбліжэйшымі днямі накіруецца” ў Беларусь на сустрэчу з Лукашэнкам 18 чэрвеня паведаміла міжнароднае інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Келаг, паводле інфармацыі крыніц, у прыватным парадку ахарактарызаваў паездку як “крок, які можа дапамагчы распачаць мірныя перамовы, скіраваныя на спыненне вайны Расіі супраць Украіны”.
Дырэктар Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі выказаў меркаванне, што Келаг акрамя тэмы вайны ва Украіне можа абмеркаваць з Лукашэнкам шэраг беларускіх пытанняў, у тым ліку вызваленне палітзняволеных у абмен на зняцце санкцый.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, каментуючы магчымы прыезд Келага, заявіў, што без пастаяннага ціску Лукашэнка не выканае ўмовы, неабходныя для таго, каб з ім можна было неяк кантактаваць.
Пазней НАУ выступіла з заявай, у якой адзначыла, што вызваленне палітвязняў — не “жэст добрай волі”, а “абавязак рэжыму”.
Гл. таксама:
Лукашэнка маўчыць пра Іран і Ізраіль. Чакае Келага? (на рускай мове)
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



