Іспанія заклікае вызваліць астатніх палітвязняў у Беларусі

22 чэрвеня, Позірк. “Іспанія вітае радасную навіну аб вызваленні беларускага апазіцыянера Сяргея Ціханоўскага і трынаццаці іншых палітычных зняволеных і высока ацэньвае дыпламатычны ўдзел Злучаных Штатаў у дасягненні гэтага выніку”. Пра гэта гаворыцца ў заяве іспанскага знешнепалітычнага ведамства.
“За гэтым вызваленнем павінен рушыць услед такі ж зыход для больш чым тысячы беларускіх апазіцыянераў, якія застаюцца ў турмах краіны проста за спробу рэалізаваць свае асноўныя свабоды. І яны, і іх сем’і заслугоўваюць усёй салідарнасці ўрада і народа Іспаніі”, — падкрэслівае МЗС.
Ведамства “захоўвае цвёрдую прыхільнасць дэмакратыі і правам чалавека ў Беларусі”, пра што міністр замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Хасэ Мануэль Альбарас “меў магчымасць паведаміць лідару беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлане Ціханоўскай” падчас яе візіту ў Мадрыд (19-20 чэрвеня).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка