За пяць гадоў колькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, павялічылася ўдвая — МУС

25 чэрвеня, Позірк. У два разы з пяць гадоў вырасла колькасць непаўналетніх, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях на тэрыторыі Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў па выніках праведзенага 25 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў Нацсходу семінара “Актуальныя пытанні забеспячэння ў краіне бяспекі дарожнага руху”.
“У апошнія гады адзначаецца рост траўматызму дзяцей-пасажыраў. Калі ў 2019-м зарэгістравана 144 такія ДТЗ (сем непаўналетніх загінулі), то ў 2024-м — 204 здарэнні (14 ахвяр)”, — адзначаецца ў рэлізе.
“У многіх выпадках дзяцей перавозілі без выканання ўстаноўленых патрабаванняў”, — паведамляе ведамства.
Падкрэсліваецца, што ў сувязі з гэтым намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка заклікаў на семінары дэпутатаў “станоўча разгледзець прапанову МУС аб унясенні і такіх парушэнняў у пералік выключэнняў, да якіх не ўжываецца прафілактычная мера ўздзеяння ў выглядзе папярэджання”.
Паводле слоў Назаранкі, у 2024 годзе МУС зарэгістравана амаль 4 млн адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту. “Планамерна рэалізуемыя на працягу апошніх 20 гадоў мерапрыемствы па ўзмацненні жорсткасці пакарання за найбольш грубыя з іх станоўча паўплывалі на дарожную бяспеку”, — сказаў намеснік міністра.
“Напрыклад, увядзенне безальтэрнатыўнага пазбаўлення правоў кіроўцы, канфіскацыі транспарту, узмацненне адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне ў стане ап’янення прывялі да зніжэння ў сем разоў колькасці рэгіструемых парушэнняў дадзенай катэгорыі і ўтрая — колькасці загінулых у ДТЗ па віне нецвярозых кіроўцаў”, — адзначыў Назаранка.
Адметна, што прыведзеная ім статыстыка смяротнасці непаўналетніх у ДТЗ разыходзіцца са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата паказаў, што ў дарожна-транспартных здарэннях на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе загінула 22 дзіцяці — на 57,1% больш, чым за 2023-ы (14).
Толькі ў Мінску, паводле афіцыйных даных, не было зафіксавана падобных трагедый. У Мінскай вобласці іх колькасць зменшылася з 7 да 3. У іншых рэгіёнах колькасць такіх выпадкаў вырасла: у Брэсцкай вобласці — з 2 да 4, Віцебскай — з 2 да 5, Гомельскай — з 2 да 3, Гродзенскай — з 1 да 2, Магілёўскай — з 0 да 5.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка