Мінфін у чарговы раз правёў замену еўрабондаў на дзяржаблігацыі
27 чэрвеня, Позірк. Аб правядзенні 26 чэрвеня чарговай замены еўрааблігацый Беларусі з пагашэннем 29 чэрвеня 2027 года (Беларусь-2027, ISIN XS1634369224 / US07737JAA16) “лакальнымі дзяржаўнымі аблігацыямі з аналагічнымі параметрамі” паведаміла Міністэрства фінансаў.
Адзначаецца, што аб’ём замены для 345 трымальнікаў, якія прайшлі верыфікацыю ў Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер, склаў 39,7 млн долараў.
Дзяржаўныя аблігацыі выпуску № 340 пераведзеныя ва ўліковую інфраструктуру Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя (РФ) для залічэння на рахункі трымальнікаў еўрааблігацый Беларусь-2027.
“У рамках замены выплачваецца раней акумуляваны працэнтны даход з улікам пацверджання трымальнікамі правоў валодання дадзенымі каштоўнымі паперамі на адпаведныя даты выплат даходу”, — адзначылі ў ведамстве.
Замена праводзілася для тых, хто набыў каштоўныя паперы да 26 ліпеня 2024 года.
У апошні раз Мінфін зрабіў “планавую замену” еўрааблігацый з пагашэннем 28 лютага 2030 года (Беларусь-2030, ISIN XS1760804184 / US07737JAC71) дзяржаблігацыямі выпуску № 336 28 лютага гэтага года.
Аб’ём замяшчэння для 1.057 трымальнікаў склаў 149 млн долараў. Разлікі па аблігацыях рабіліся ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка.
Працэс замяшчэння аблігацый анансаваў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў 10 лістапада 2024 года.
Тады ён заявіў, што асноўная маса трымальнікаў беларускіх еўрабондаў, тэрмін выплаты па якіх на той момант ужо наступіў, свае грошы атрымала. “Знойдзены механізм, якім чынам яны пераводзяць на нашы рахункі аблігацыі, мы пераводзім ім у беларускіх рублях плацяжы, і гэты механізм працуе”, — сказаў Селіверстаў.
Пытанні пагашэння “тых папер, тэрмін пагашэння па якіх яшчэ не наступіў, але яны таксама па сутнасці заблакаваныя”, паводле слоў чыноўніка, будуць вырашацца шляхам выпуску “замяшчаючых аблігацый”.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З тых часоў Беларусь практыкуе пералік плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак ў “Беларусбанку”.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


