Магілёўскі прадпрымальнік Чавусаў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па справе “Беларускага Гаюна”

27 чэрвеня, Позірк. Да чатырох гадоў пазбаўлення волі прыгавораны ў канцы траўня ў Магілёве прадпрымальнік, дырэктар рэкламнага агенцтва Віталь Чавусаў, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Мужчына з’яўляўся абвінавачаным па справе “Беларускага Гаюна”, паводле звестак праваабаронцаў, яму інкрымінавалі “два артыкулы, звязаныя з так званым садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці”.
Падрабязнасці невядомыя.
Напачатку чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што на працягу некалькіх месяцаў у Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі праекту па маніторынгу ваеннай актыўнасці “Беларускі Гаюн”.
Праваабаронцам на той момант было вядома як мінімум пра 20 узятых пад варту фігурантаў адпаведнай справы.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — паведаміў заснавальнік праекту Антон Матолька.
Блогер папярэдзіў пра пагрозу для людзей, што дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторым з іх удалося эміграваць. У мінулым месяцы праваабаронцы паведамілі, што на той момант па справе “Беларускага Гаюна” прайшло не менш за 15 чалавек.
Пра масавыя затрыманні па гэтай справе паведамлялася 2 траўня. Паводле звестак праваабаронцаў, у межах крымінальных спраў абвінавачанні выстаўлены паводле арт. 361⁴ КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
3 чэрвеня стала вядома, што Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”. Суд таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 2.000 базавых велічынь (84 тыс. рублёў), маёмасць блогера прададуць на аўкцыёне.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+