Эксперт: Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна каланізаваная Расіяй

27 чэрвеня, Позірк. Тэндэнцыя ізаляцыі і самаізаляцыі адукацыі Беларусі ад заходніх краінаў была паспяхова падхопленая Расіяй. Такім назіраннем падзяліўся акадэмічны дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынка для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMBEE) Андрэй Лаўрухін падчас анлайн-дыскусіі “У пастцы “русского мира”: як захаваць беларускасць і еўрапейскасць у адукацыі”, якая адбылася ў межах серыі абмеркаванняў “Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?”.
Як адзначыў спікер, тэнденцыі, якія з’явілся пасля падзей 2020 года, атрымалі істотны імпульс і замацаваліся ў 2022-м з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны. Беларусь заўжды самаізалявалася ад развітых краінаў, але да гэтага часу, да пачатку пратэстаў і вайны, працэс самаізаляцыі ўраўнаважваўся праз сумесныя праграмы і супрацоўніцства з еўрапейскімі ўстановамі і фондамі. Пазней адбыўся якасны пералом на карысць самаізаляцыі, да якой дадалася ізаляцыя з боку заходнеўерапейскіх краін праз санкцыі.
Гэтая ізаляцыя закранула ўсе ўзроўні беларускай адукацыі, ад сярэдніх школ да вышэйшых навучальных устаноў, якія фактычна спынілі удзел у любых міжнародных адукацыйных працэсах. Арамя таго, адзначыў спікер, прыпыненыя міжнародныя праграмы фінансавай падтрымкі рэформ адукацыі.
Такім чынам, канстатаваў Лаўрухін, Беларусь апынулася амаль цалкам ізаляванай ад еўрапейкай прасторы адукацыі, і гэтая тэндэнцыя была падхоплена і выкарыстана “вельмі эфектыўна” Расіяй, а расійская адукацыйная прастора стала для Беларусі адзіным выйсцем, якое кампенсавала дэфіцыт міжнароднай супрацы і атрымання досведу па-за межамі краіны, падкрэсліў эксперт.
У Беларусі ўвялі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), які нагадвае расійскі, што спрашчае доступ да расійскіх ВНУ. Акрамя таго, РФ у 17 разоў павялічыла квоты для беларусаў на бюджэтныя месцы у сваіх ВНУ, увяла для іх адукацыйныя гранты. Беларусь, як падкрэсліў спікер, за апошнія пяць год істотна каланізаваная сістэмай расійскай адукацыі.
Прафесар, кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч адзначыў на дыскусіі, што, нягледзячы на знешняе нібы суцэльнае панаванне “рускага свету” і еўразійскай ідэалогіі ў беларускай педагагічнай і прапагандысцкай прасторах, яно не выдавочнае і “нават у лагеры прыхільнікаў Лукашэнкі ёсць людзі, якія разумеюць, што гэтая ідэалогія небяспечная для існавання і Беларусі, і самога рэжыму”. Улада ігнаруе і сабатуе шмат якія з ідэй, якія намагаецца прасоўваць РФ у Беларусі, дадаў спікер.
Пры гэтым прафесар падкрэсліў, што сучасная расійская прапагандысцкая машына — наймацнейшая, якая калі-небудзь існавала ў гісторыі чалавецтва і адзінае выйсце супраціву ёй для Беларусі — умацаванне самасвядомасці беларусаў, ведання сваёй гісторыі, што дапаможа людзям самім разабрацца, да якога “свету” адносіцца Беларусь.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама матэрыял Андрэя Лаўрухіна для “Позірку”:
Темные времена. Белорусское образование пропитывается казарменно-тюремным духом (на рускай мове)

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперт: Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна каланізаваная Расіяй (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАгульная плошча жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай для маючых патрэбу, за чатыры гады зменшылася амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка