Лукашэнка паскардзіўся на “трывожную сітуацыю” з цэнамі, праз якую “даводзіцца прыадчыняць рынак для імпарту”

27 чэрвеня, Позірк. У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) “абазначылася трывожная сітуацыя, калі для стабілізацыі цэн па асобных таварах даводзіцца прыадчыняць рынак для імпарту”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
“Дарэчы, па тых таварах, якія мы з лішкам можам вырабляць у сябе і прадаваць па ўсім свеце. [Еўразійскай эканамічнай] камісіі трэба падумаць над варыянтамі сістэмнага рашэння, каб не займацца мітуснёй і надзвычайшчынай, забяспечваючы людзей гароднінай, яблыкамі, сметанковым маслам, цукрам, мясной прадукцыяй”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
27 траўня стала вядома, што ўрад Беларусі зняў забарону на ўвоз у Беларусь з “недружалюбных краін” бульбы, цыбулі рэпчатай, белакачаннай капусты і яблыкаў.
Прэс-служба ўрада назвала рашэнне “адказам на чарговыя санкцыі ЕС”, маючы на ўвазе ўхвалены 22 траўня Еўрапейскім парламентам праект рашэння аб увядзенні павышаных мытных пошлін на ўвоз у ЕС сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.
“Беларусь чарговы раз дэманструе адкрытасць, міралюбства, прынцып добрасуседства і па аналогіі з рашэннем пра бязвізавы ўездз у нашу краіну грамадзян шэрагу дзяржаў, у тым ліку краін ЕС, паслабляе абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да сельскагаспадарчай прадукцыі з недружалюбных краін”, — гаварылася ў паведамленні.
У той час пра дэфіцыт у крамах бульбы і некаторай іншай гародніны (цыбулі, капусты і г.д.) рэгулярна паведамлялі СМІ і жыхары Беларусі ў сацсетках.
Пра сітуацыю выказаўся Лукашэнка, выступаючы 8 траўня на адкрыцці Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску. Паводле яго слоў, грамадзяне хочуць купляць айчынную прадукцыю па нізкіх цэнах, а “сяляне, наадварот, зацікаўленыя прадаць свой тавар даражэй”, каб “і заробак быў, угнаенні купіць, пасеяць хутчэй”.
Аднак, заявіў ён, у Расіі цэны на бульбу аказаліся ў некалькі разоў вышэйшыя, чым у Беларусі, таму вытворцы арыентаваліся на расійскі рынак. “Калі нехта ўжо перажывае за бульбу — месяц вытрымаем. Але без бульбы не застанемся”, — дадаў Лукашэнка.
Напярэдадні гэтай заявы прэс-служба Камітэта дзяржкантролю паведаміла, што па ўсёй Беларусі ведамства праводзіць “кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях наяўнасці ў гандлёвай сетцы айчыннай бульбы”, а таксама вывучае цэны на гэты тавар. “У выпадку выяўлення парушэнняў Камітэтам дзяржкантролю будуць прымацца меры рэагавання, аж да прыпынення дзейнасці гандлёвых аб’ектаў”, — гаварылася ў паведамленні.
12 снежня 2024 года было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне вывазу бульбы. Рашэнне распаўсюджвалася на гэтую гародніну “незалежна ад краіны яе паходжання”. Заяўлялася, што рашэнне было прынята на падставе “ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі” і “патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
25 сакавіка ліцэнзаванне падоўжылі яшчэ на тры месяцы. Адзначалася, што прынятая мера “дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі патокамі бульбы ў сувязі з растучым попытам і высокай цаной на яе па-за межамі Рэспублікі Беларусь”.
15 студзеня паведамлялася, што ўлады ў Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, цыбулі рэпчатай, морквы, буракоў сталовых.
Параўнанне даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта сведчыць, што выкапаныя ў 2024 годзе 3,1 млн т бульбы — гэта на 22,5% менш, чым у 2023-м (4 млн).

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка