Мінск 16:57

У Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

28 чэрвеня, Позірк. Па выніках студзеня — красавіка 2025 года стратна было 20% усіх арганізацый Беларусі (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За аналагічны перыяд 2024-га іх доля складала 15,7% (+4,3 працэнтнага пункта).

У першай траціне 2025 года найбольш стратных арганізацый было ў Мінску і Мінскай вобласці — у гадавым вымярэнні рост на 6,5 п.п. (з 20,1% да 26,6%) і на 2,1 п.п. (з 17,7% да 19,8%) адпаведна.

Далей ідуць Брэсцкая вобласць — рост на 5,6 п.п. (з 12,5% да 18,1%), Магілёўская — на 1,6 п.п. (з 15,9% да 17,5%), Гомельская — на 4,8 п.п (з 10,7% да 15,5%), Віцебская — на 3,4% (з 11,8% да 15,2%).

Толькі ў Гродзенскай вобласці паказчык стратных арганізацый знізіўся — на 0,3 п.п. (з 17,5% да 17,2%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: