У рамках чарговай інспекцыі МАГАТЭ правядзе фізічную інвентарызацыю ядзернага матэрыялу ў інстытуце “Сосны”

13 красавіка, Позірк. Чарговая планавая інспекцыя Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) пройдзе 15 красавіка ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе прэс-служба Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд) МНС.
Паводле інфармацыі беларускага рэгулятара, праверка праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. У рамках інспекцыі будзе праведзеная фізічная інвентарызацыі ядзернага матэрыялу, праверанае вядзенне справаздачнай дакументацыі.
Дзяржатамнагляд адзначыў, што “МАГАТЭ імкнецца незалежна праверыць выкананне прававога абавязацельства дзяржавы, якое заключаецца ў тым, што ядзерныя ўстаноўкі не выкарыстоўваюцца не паводле прызначэння, а ядзерны матэрыял не пераведзены з мірнага выкарыстання на вытворчасць ядзернай зброі або іншых ядзерных выбухных прыстасаванняў”.
19 сакавіка праверкі МАГАТЭ праходзілі ў інстытуце “Сосны” і на Беларускай атамнай электрастанцыі, аналагічныя мерапрыемствы заяўляліся на люты.
4–21 траўня эксперты агенцтва ацэняць бяспеку эксплуатацыі Беларускай АЭС (місія OSART).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



