У Польшчы пры ўдзеле Інтэрпола канфіскаваная ўвезеная з Беларусі медыцынская прадукцыя
30 чэрвеня, Позірк. З лістапада 2024 года па травень 2025-га супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) у ходзе кантрольных мерапрыемстваў канфіскавана каля 60 тыс. адзінак фармацэўтычнай і іншай медыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны.
У паведамленні НПА адзначаецца, што больш за ўсё такой прадукцыі было дастаўлена ў Польшчу з Індыі і Украіны, далей ідуць ЗША, Паўднёвая Карэя, Расія і Беларусь.
Паведамляецца, што найбольшая група канфіскаваных тавараў — гэта “стрававальныя сродкі, сродкі для нервовай сістэмы, уключаючы псіхастымулятары, антытрывожныя прэпараты, дыетычныя дабаўкі, раслінныя прадукты і псіхатэрапеўтычныя сродкі”.
Іншыя канфіскаваныя тавары ўключаюць “анабалічныя стэроіды, абязбольвальныя і прэпараты для лячэння іншых разладаў”. Таксама канфіскаваныя “адсмоктвальнікі для ачысткі дыхальных шляхоў, хірургічныя прасціны, інгалятары, сагравальныя пластыры, іголкі і шпрыцы”. Акрамя гэтага, значную групу складалі ветэрынарныя тавары.
Кошт канфіскаванай прадукцыі перавысіў 800 тыс. злотых (больш за 220 тыс. долараў).
Аператыўныя мерапрыемствы праводзіліся ў тым ліку ў пунктах сартавання пасылак, аэрапортах, лагістычных цэнтрах, на памежных пераходах і дарогах.
Падкрэсліваецца, што канфіскаваная прадукцыя небяспечная для здароўя і жыцця, у асноўным яна прызначалася для спажыўцоў у Польшчы і іншых краінах ЕС.
У паведамленні гаворыцца, што аперацыя па канфіскацыі згаданых тавараў праводзілася па лініі Інтэрпола.


- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБез супастаўнага нарошчвання выпуску эфектыўнасць інвестыцый "выклікае пытанні" — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваBySol патлумачыў мінулым досведам рэзерваванне часткі сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасня ў Літву зняволеныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць спыненых Латвіяй спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка