Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 11,5 млрд долараў — Нацбанк

2 ліпеня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2025 года склалі 11 млрд 537,3 млн долараў у эквіваленце (новы рэкорд), сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
За чэрвень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 379,3 млн долараў (+3,4%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 691,7 млн долараў (+19,4 млн за месяц; +0,34%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 418,3 млн (+21,0 млн; +1,5%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 4 млрд 427,1 млн (+338,9 млн; +8,3%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за паўгода яны выраслі на 2 млрд 614,7 млн долараў (+29,3%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за пяць месяцаў 2025 года выраслі на 2,3% (з 32 млрд 673,6 млн на 1 студзеня да 33 млрд 416,6 млн рублёў на 1 чэрвеня), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка