З 2020 года ліквідавана не менш за 1.944 НКА — Lawtrend

2 ліпеня, Позірк. За няпоўныя пяць гадоў — пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і па чэрвень 2025-га — у Беларусі ліквідавана не менш за 1.944 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец траўня было ліквідавана не менш 1.936 НКА, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896, на канец 2024 года — 1.891, агулам за мінулы год — мінімум 382.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец чэрвеня 2025 года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.192 некамерцыйных арганізацый. На канец траўня такіх было 1.190, красавіка — 1.189, сакавіка і лютага — 1.188, студзеня — не менш за 1.187, снежня 2024-га — 1.186.
Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняло па меншай меры 752 НКА (у чэрвені — 6). На канец траўня такіх было 746, красавіка — 737, сакавіка — 729, лютага — 717, студзеня — 709, на канец 2024 года — 705.
Lawtrend адзначае, што цяпер ліквідацыя НКО стала насіць кропкавы характар. Гэта звязана ў першую з тым, што вялікая колькасць арганізацый ужо ліквідаваная.
У чэрвені стала вядома аб прынятым рашэнні прымусова ліквідаваць сацыяльна-дабрачынную ўстанову “Стары кот“ і прыватны навучальны цэнтр “Школа прыгажосці “Пяты элемент”.
Працягваецца перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. Арганізацыі, якія не пройдуць перарэгістрацыю да 5 ліпеня 2025 года, падлягаюць ліквідацыі праз суд, а іх дзейнасць будзе з’яўляцца незаконнай.
Паводле звестак Lawtrend, у першай палове 2025 года зарэгістравана не менш за 15 некамерцыйных арганізацый: 10 недзяржаўных устаноў (4 установы дадатковай адукацыі, тры зоаабарончыя, два спартыўныя і адно дабрачыннае), 4 грамадскія аб’яднанні і адзін фонд.
Зарэгістраваны фонд паводле характару дзейнасці з’яўляецца фондам падтрымкі і развіцця творчых ініцыятыў. Два зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні з’яўляюцца спартыўнымі, адно зоаабарончае, адно прафесійнае.
Усе недзяржаўныя ўстановы зарэгістраваныя ў рэгіёнах, фонд і большасць грамадскіх аб’яднанняў маюць юрыдычны адрас у Мінску.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+