У Мінскай вобласці аўтамабіль збіў лася і ўрэзаўся ў дрэва — два чалавекі загінула, яшчэ тры ў бальніцы

6 ліпеня, Позірк. Два чалавекі загінула, яшчэ тры апынулася ў бальніцы ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася ўначы 6 ліпеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Згодна са звесткамі ведамства, трагедыя адбылася на 23-м кіламетры трасы Р-23 (Мінск — Мікашэвічы). У адпаведнасці з мапай аўтамабільных дарог, гэта непадалёк ад аграгарадка Возера ва Уздзенскім раёне.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы кіроўца Belgee здзейсніў наезд на дзікую жывёлу (лася), — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва. У выніку сутыкнення двое пасажыраў (33 і 71 год) загінулі, яшчэ тры чалавекі шпіталізаваныя”.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, медыкі і следча-аператыўная група.
МУС нагадала, што кіроўцам, “асабліва ў цёмны час сутак”, варта быць вельмі пільнымі “на дарогах, дзе могуць з’явіцца дзікія жывёлы”, і выбіраць хуткасць, якая “дазволіць спыніцца пры раптоўным узнікненні перашкоды”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

