У Беларусі актыўна затрымліваюць людзей, паказаных у дакументальным фільме пра пратэсты, заяўляюць праваабаронцы

8 ліпеня, Позірк. Апошнім часам у Беларусі “масава ідуць затрыманні людзей” паводле арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” на падставе атрыманай інфармацыі.
“Як кажуць самі сілавікі людзям, нагодай для затрыманняў стаў польскі дакументальны фільм пра пратэсты, дзе ёсць незаблюраныя (неразмытыя, несхаваныя. — “Позірк”.) твары ўдзельнікаў акцый”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні “Вясна” заявіла пра тое, што апошнім часам у краіне “сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах” 2020 года. “Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер”, — падкрэслілі праваабаронцы.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года. За гэты час года мінімум 8.421 чалавек сутыкнуўся з крымінальным пераследам з палітычных матываў, па меншай меры 7.116 атрымалі палітычна матываваныя прыгаворы, з іх 33 накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Такія даныя ўтрымліваюцца ў справаздачы “Вясны” па выніках чэрвеня 2025 года.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
